У 2020-м адзначалася 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце – Піпі Доўгай Панчохі. Да юбілею выдавецтва «Папуры» падрыхтавала новыя пераклады трох гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.⠀

Многія ўпершыню пазнаёміліся з гераіняй Астрыд Ліндгрэн дзякуючы перакладам на рускую мову выдатнай перакладчыцы Ліліяны Лунгіной. Яна палічыла, што «Піпі» на рускай мове гучыць крыху смешна і «Пеппи» больш пасуе рускамоўнаму чытачу.⠀
Ліліяна Лунгіна нават раілася наконт замены імя з Астрыд Ліндгрэн. Яна вырашыла зрабіць такую вольнасць, яе права. І менавіта гэтае імя замацавалася ў рускамоўнай прасторы.⠀
На падставе перакладаў Лунгіной рабіліся агучкі серыяла і мультфільма пра Піпі і пісаліся сцэнары савецкага двухсерыйнага фільма.⠀
Аднак, як правіла, ўсё ж імёны персанажаў не перакладаюцца. Па-беларуску ўпершыню кніга пра Піпі выйшла ў 2010 годзе ў перакладзе Дзмітрыя Плакса і называлася «Піпі Доўгаяпанчоха».⠀
Для выдавецтва «Папуры» кнігі перакладае таленавітая перакладчыца Алена Казлова. Яна таксама палічыла, што мы не мусім змяняць імя гераіні толькі таму, што на рускай мове калісьці яе назвалі «Пеппи».⠀
На розных мовах імя гераіні гучыць так:
Pippi Longstocking — англійская
Pippi Pończoszanka — польская
Пипи Дългото чорапче — балгарская
Пеппі Довгапанчоха — украінская
Pippi Calzaslargas — іспанская
